хачу папрасіць набыць мне адную штуковіну ў краме ці на кірмашы
лістуйце labadzenka@gmail.com
Далее »
хачу папрасіць набыць мне адную штуковіну ў краме ці на кірмашы
лістуйце labadzenka@gmail.com
на адным з хутароў у Валожынскім раёне ёсьць старая-старая лазьня. яна і так прыкметная -- бо выглядае як з пазамінулага стагодзьдзя, вельмі атмасфэрная і фактурная. а дэталь, што тут парыўся сам Якуб Колас, дадае смаку.
днямі давялося папарыцца ў гэтай лазьні -- яна яшчэ дзейнічае, ды як!..
раней гэты хутар належаў сям'і настаўнікаў, якія сябравалі з Коласам -- ён прыязжаў у госьці, вось і ў лазьні парыўся. а некаторых пэрсанажаў "Новай зямлі" пісаў з жыхароў навакольных хутараў.
жывая гісторыя!


чытач Алесь Петухоў даслаў во такую фотку са Сьветлагорска з камэнтаром:
"Вось такім чынам, былую назву бара-рэстарацыі "Вячоркі" (па-беларуску) мадэрнізавалі сучасныя ўладары крамы ў адным з раёнаў горада".
У Менску, нагадаю, таксама ёсьць свае Вячоркі.

у раёне мэтро "Магілёўская"
131 год таму нарадзіўся францускі паэт Гіём Апалінэр,
сваяк нашага паэта Каруся Каганца.
сапраўднае імя Апалінэра -- Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі.
Зьвесткі зь Вікіпедыі: Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам.
мне Апалінэр згадваецца часта па дзвюх прычынах.
па-першае, бо штораз, калі еду зь лецішча ў блізкія Стоўпцы,
праязжаю фермерскую гаспадарку "Каганец". названую так ня з галавы.
а таму што ў суседняй вёсцы Зусульле жыў Карусь Каганец
зь сям'ёю пасьля таго як ягонаму бацьку, паўстанцу Каліноўскага,
дазволілі вярнуцца зь Сібіры.
а па-другое -- бо яшчэ зь Ліцэю памятаю верш Апалінэра
"Мост Мірабо" ў цудоўным перакладзе Андрэя Хадановіча.
вось гэты верш.
Пад мостам Мірабо сплывае Сена
Й каханне наша
Памятай на змену
Тузе прыходзіць радасць несумненна
Прабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мяне
Рука ў руцэ стаім мы ў хваляванні
Пакуль пад мостам
Нашых рук дазвання
Мінулага знікае люстраванне
Прабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мяне
Мілосць мінае хуткаю вадою
Жыццё ідзе
Маруднаю хадою
Адно надзеям дужацца з бядою
Прабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мяне
Гады і дні сыходзяць вокамгненна
Мілосці не вярнуць
Адно нязменна
Пад мостам Мірабо сплывае Сена
Прабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мяне
пераклад з французскай - Андрэй Хадановіч
у Рыгора Барадуліна пра Апалінэра ёсьць ёмісты верш, дзе паэт згадвае,
як Апалінэра ў часе Першай сусьветнай параніла аскепкам у галаву
(праз два гады ён і памёр ад наступстваў тае раны).
вось і гэты верш
Рыгор Барадулін
"Парыжскае пахмелле"
Насцярожанасць настаўляе каўнер.
Страх у турму ідзе без канвою.
На стале бутэлька шампанскага, як Апалінэр
З забінтаванаю галавою.
іншыя вершы Гіёма Апалінэра па-беларуску можна пачытаць ТУТ
![]()
131 год таму нарадзіўся францускі паэт Гіём Апалінэр, сваяк нашага паэта Каруся Каганца.
сапраўднае імя Апалінэра -- Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі.
мне Апалінэр згадваецца часта па дзвюх прычынах. па-першае, бо штораз, калі еду зь лецішча ў блізкія Стоўпцы, праязжаю фермерскую гаспадарку "Каганец". названую так ня з галавы. а таму што ў суседняй вёсцы Зусульле жыў Карусь Каганец зь сям'ёю пасьля таго як ягонаму бацьку, паўстанцу Калінорўскага, дазволілі вчрнуцца зь Сібіры.
а па-другое -- бо яшчэ зь Ліцэю памятаю верш Апалінэра "Мост Мірабо" ў цудоўным перакладзе Андрэя Хадановіча.
вось гэты верш.Мост Мірабо
(Le Pont Mirabeau)
Пад мостам Мірабо сплывае Сена
Й каханне наша
Памятай на змену
Тузе прыходзіць радасць несумненнаПрабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мянеРука ў руцэ стаім мы ў хваляванні
Пакуль пад мостам
Нашых рук дазвання
Мінулага знікае люстраваннеПрабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мянеМілосць мінае хуткаю вадою
Жыццё ідзе
Маруднаю хадою
Адно надзеям дужацца з бядоюПрабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мянеГады і дні сыходзяць вокамгненна
Мілосці не вярнуць
Адно нязменна
Пад мостам Мірабо сплывае СенаПрабіў гадзіннік ноч імкне
Дні прамінаюць паўз мянепераклад з французскай - Андрэй Хадановіч
у Рыгора Барадуліна пра Апалінэра ёсьць ёмісты верш, дзе паэт згадвае, як Апалінэра ў часе Першай сусьветнай параніла аскепкам у галаву (праз два гады ён і памёр ад наступстваў тае раны).
вось і гэты вершРыгор Барадулін
"Парыжскае пахмелле"
Насцярожанасць настаўляе каўнер.
Страх у турму ідзе без канвою.
На стале бутэлька шампанскага, як Апалінэр
З забінтаванаю галавою.
Далее »
вось гэты кавалак мяса вагою 1,4 кг быў цудам набыты сёньня на Заходнім кірмашы за 98 тышч. цяпер думаем, як яго рацыянальней і падаўжэй выкарыстоўваць )
інфармацыя для слабанэрвовых: кату Кастусю мяса не дасталося, ганарар за здымкі ён атрымаў у выглядзе порцыі "кіцікэта" )
Апошнія камэнтары